Як піша БелЭнерга, праводзіцца дыягностыка і аналіз працы тэхналагічных сістэм.

БелАЭС была ўведзена ў эксплуатацыю ў лістападзе 2020 года, але некалькі разоў былі адключэнні. Так блок не працаваў з 12 ліпеня па 4 кастрычніка таксама з-за таго, што спрацавала аўтаматычная абарона генератара.

Па стане на пачатак лістапада першы энергаблок БелАЭС за год выпрацаваў 4,6 млрд кВт·ч электраэнергіі, што дазволіла замясціць каля 1,3 млрд куб. м прыроднага газу. Штодня на атамнай электрастанцыі вырабляецца 28 млн кВт·г электраэнергіі — гэта прыкладна 25% ад агульнага аб'ёму вытворчасці электрычнай энергіі ў краіне, — расказваў тады міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0