Менавіта ён напісаў рапарт пра «эскадроны смерці» ў Беларусі ў 2000-м годзе. Пасля гэтага яго адправілі ў адстаўку. 

Пра смерць генерала Лапаціка напісала ў сваім фэйсбуку Ірына Халіп.

«Учора ў вайсковым шпіталі ад каранавіруса памёр генерал Лапацік. Цяперашнія дваццацігадовыя, магчыма, і не ведаюць, што быў такі міліцэйскі генерал, колішні начальнік крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Мікалай Лапацік. Гэта дзякуючы яго рапарту дваццаць гадоў таму мы даведаліся пра расстрэльны пісталет, які выдаваўся напярэдадні выкраданняў апанентаў Лукашэнкі, і пра эскадрон смерці.

Потым Лапаціка хутка адправілі ў адстаўку, але пакінулі ў жывых. І да ўчорашняга дня ён ціха жыў за высокім плотам дачы ў поўным маўчанні.

Яшчэ адзін чалавек, які ведаў усё, сышоў.

Спачывайце з мірам генерал. І ўсё-такі дарма вы тады далі зарок маўчання. Зрэшты, цяпер гэта ўжо не мае значэння», — напісала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0