Сацыёлагі таксама спыталі, што думаюць жыхары Магілёўскай вобласці пра тое, што ўлады не ўводзілі лакдаун у сувязі з пандэміяй. Тут меркаванні падзяліліся на тры групы, больш за ўсіх ідэю лакдауна падтрымліваюць людзі сярэдняга ўзросту, то-бок найбольш працаздольны клас. 

Што да вакцынацыі, то 47% падтрымліваюць ідэю, пры гэтым на пытанне, ці гатовыя вы асабіста зрабіць прышчэпку, 26% адказалі, што ўжо зрабілі, 30% заявілі, што плануюць зрабіць. 34% жыхароў Магілёўшчыны не гатовыя самі вакцыянавацца, супраць прышчэпкі выступае 9% апытаных. Дадзеныя агучыла сацыёлаг Святлана Ліхачова падчас дыскусіі «Сацыяльнае развіццё рэгіёнаў ў люстэрку сацыялогіі», перадае БЕЛТА.

Нагадаем, пасля гучнай заявы Лукашэнкі пра тое, што не трэба прымушаць людзей насіць маскі ў грамадскіх месцах і не трэба прыцягваць да адказнасці парушальнікаў, па краіне сталі масава прыбіраць абвесткі пра тое, што насіць маскі абавязкова.

Тым часам медыкі ва ўсім свеце настойваюць, што маскі дапамагаюць спыніць распаўсюд інфекцыі. Масавая вакцынацыя ж лічыцца найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з вірусам. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?