daylife.com

daylife.com

Форвард Златан Ібрагімавіч падпісаў кантракт з «Барселонай». Швед заключыў з клубам пагадненне на 5 год. Футбаліст будзе выступаць у каталонскай камандзе пад 9‑м нумарам.

Раней Ібрагімавіч выступаў за «Мальме», «Аякс», «Ювентус» і «Інтэр».

У 156 матчах Серыі А швед забіў 80 галоў. За зборную сваёй краіны Златан правёў 56 сустрэч, у якіх адзначыўся 21 мячом.

За свайго найлепшага бамбардзіра «Інтэр» атрымаў камерунца Самюэля Это’О, хаўбека Аляксандра Глеба і 46 мільёнаў еўра. Беларус павінен правесці ў міланскім клубе сезон на правах арэнды.

Сума адступных, устаноўленая «Барселонай» за Ібрагімавіча, складзе 250 мільёнаў еўра. «Інтэр» будзе мець перавагу перад іншымі клубамі, калі захоча выкупіць трансфер Глеба. За беларуса каталонцы жадаюць атрымаць 12 мільёнаў.

sports.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0