«На момант выяўлення медзведзяня побач з ім слядоў мядзведзіцы не было выяўлена. Улічваючы біялогію названага віду жывёлы (мядзведзі самастойна могуць жыць ва ўзросце ад 2 гадоў), было прынята рашэнне аб неабходнасці адлову медзведзяня і аказання яму дапамогі», - гаворыцца ў паведамленні Мінпрыроды.

Спачатку жывёлу перадалі ў Мінскі заапарк на часовае ўтрыманне. Але з-за таго, што дадзеная жывёла ўключаная ў Чырвоную кнігу, то ў Мінпрыроды шукала ўстановы, якія б маглі прыняць медзведзяня на рэабілітацыю, каб пасля вярнуць у дзікае асяроддзе.

На заклік адгукнуўся румынскі цэнтр для мядзведзяў-сірот «Bear Again» (Румынія). 17 лістапада медзведзяня было выпушчана на тэрыторыі цэнтра для праходжання далейшай рэабілітацыі. Плануецца, што праз два гады жывёла вернецца ў Беларусь.