На ахоўную стаянку гаражнага кааператыва №4, што на вуліцы Машэрава, паставіў аўтамабіль «Жыгулі» злодзей, які ўкраў машыну з двара дома №72 па Вялікім Гасцінцы, што ў Маладзечне.

«Прыстойным згоншчыкам» назваў зламысніка ў інтэрв’ю «РГ» памочнік начальніка маладзечанскага райаддзела міліцыі Яўген Беркутаў. Паводле яго інфармацыі, з двара дома на Вялікім Гасцінцы машына знікла ў прамежак часу ад 17 да 23 ліпеня. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі яе на стаянцы ў сем гадзін вечара 24 ліпеня.

«Гаспадар не захацеў ставіць «Жыгулі» на платную стаянку, дык за яго гэта зрабіў злодзей», — кажа Яўген Беркутаў. Па словах памочніка начальніка райаддзела міліцыі, з кожным днём у дварах дамоў машын становіцца ўсё больш, а месца на стаянках хапае. Гаспадары не спяшаюцца плаціць за ахову машын грошы, а крадзяжы з аўтамабіляў не спыняюцца. Кожны з аўтамабілістаў думае: залезці могуць у чыю заўгодна машыну, але толькі не ў маю.

Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0