У сувязі з гэтым Дзяржпамежкамітэт накіраваў адказ з тлумачэннем сітуацыі паблізу аўтадарожнага пункта пропуску «Брузгі» (з польскага боку — «Кузніца Беластоцкая»), а таксама праінфармаваў аб мерах, якія прымаюцца для ўрэгулявання сітуацыі і адсутнасці пагрозы для супрацоўнікаў польскіх службаў.

Таксама беларускі бок паведаміў пра гатоўнасць аднавіць працу на аўтадарожным пункце пропуску «Брузгі».

Але некаторыя эксперты лічаць, што на такі крок Польшча наўрад ці пойдзе. На думку дырэктара Цэнтра Logconsult Дзмітрыя Курачкіна, калі гэта будзе рэалізавана, то наступствы будуць сумныя, піша Office life.

«Калі палякі кажуць: мы вам чыгуначны транзіт перакрыем, трэба разумець, чыіх тавараў гэта тычыцца, а тавары — кітайскія… Таму ніхто нічога перакрываць не будзе. Тут сутыкаюцца геапалітычныя інтарэсы Кітая і Расіі. Гэта вельмі сур'ёзныя рэчы, якія вырашаюцца на больш высокім узроўні. Таму перакрываць ці не перакрываць — не Польшча будзе гэта вырашаць», — лічыць Курачкін.

Эксперт дадае, што на чыгуначным пераходзе «Кузніца — Брузгі» сфакусаваны значны грузапаток, і калі спыняцца мытныя аперацыі, то гэта будзе калапс, заторы чыгуначных саставаў на тэрыторыі Беларусі. Пасля Малашэвіч (Польшча) памежны пераход «Кузніца — Брузгі» з'яўляецца другім па значнасці, па аб'ёме грузапатоку.

Гэта значыць, што наступствы могуць быць сумныя. Пасля таго, як перакрылі транзіт аўтамабільных перавозак у Брузгах, грузапатокі размеркаваліся паміж двума іншмі пераходамі, яны перагружаныя. Плюс палякі тармозяць афармленне грузавікоў, якія ідуць у Беларусь з боку Польшчы. Вельмі вялікія чэргі на афармленне фур з боку Польшчы — па 20 кіламетраў», — кажа эксперт.

Курачкін прызнае, што міграцыйны крызіс стварыў напружанне, якое ўплывае на памежны транзіт. Закрыццё аўтамабільнага пераходу «Брузгі — Кузніца» дрэнна адбілася на інтарэсах расійскіх і беларускіх аўтаперавозчыкаў. І калі яшчэ перакрыць чыгуначны трафік, гэта ўзмоцніць негатыўныя наступствы для перавозак. «Але я думаю, да гэтага наўрад ці дойдзе, паколькі тут палякі не самастойныя ў прыняцці такога рашэння», - заключае эксперт.

Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0