Паводле яго слоў, Польшча папрасіла эстонскія ўлады аказаць практычную падтрымку ўвечары 15 лістапада.

«Раней яны хацелі толькі палітычнай падтрымкі, але цяпер ім патрэбная практычная дапамога. Наколькі мне вядома, да гэтага часу практычную дапамогу Польшчы аказвала толькі Вялікабрытанія», — адзначыў Лаанет, выступаючы на прэс-канферэнцыі.

На мяжу Польшчы і Беларусі адправіцца ўзвод сапёраў і падраздзяленне ваеннай паліцыі. Акрамя таго, Эстонія накіруе Польшчы дроны. Частка вайскоўцаў адправіцца ў Польшчу неадкладна, частка — на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0