Грошы пасыпаліся проста на дарогу недалёка ад горада Сан-Дыега пасля таго, як падчас руху грузавіка адкрыліся адныя з яго дзвярэй. Як паведамляе тэлеканал CNN, у выніку людзі пачалі спыняцца проста на трасе, каб збіраць купюры.

Паліцыянты прыехалі на месца здарэння толькі праз гадзіну, яны запатрабавалі ў прысутных неадкладна вярнуць грошы. Два чалавекі былі затрыманыя — іх падазраюць у прысваенні сродкаў. Многія ж паспелі ўцячы, але паліцыя мае намер іх адшукаць.

Колькі менавіта грошай было згублена ў выніку інцыдэнту ў Каліфорніі, не ўдакладняецца.

Сведкай «даляравага дажджу» стала спартсменка Дэмі Бэгбі — гэта відэа з яе інстаграма. Толькі паслухайце, колькі эмоцый выклікала гэтае здарэнне ў людзей!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0