Пасля няўдалай спробы выбіць дзверы, маладыя людзі разбілі акно, трапілі ў кватэру і сталі патрабаваць у гаспадара грошы. Мужчыну ўдалося выбегчы на вуліцу, аднак яго дагналі і збілі. Вярнуўшыся ў кватэру, падазраваныя пачалі выбіваць грошы ў сястры пацярпелага. Калі жанчына перастала супраціўляцца, яны забралі спіртное і сышлі.

Пацярпелыя, 63-гадовы мужчына і яго 60-гадовая сястра, знаходзяцца ў рэанімацыі.

Распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса Беларусі (разбой, учынены з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0