Getty Images

Getty Images

«З гэтага часу толькі вакцынаваныя людзі і тыя, хто перахварэў на COVID-19, змогуць карыстацца большасцю паслуг, удзельнічаць у масавых мерапрыемствах і многае іншае», - сказаў ён.

Паводле яго слоў, лакдаўн для непрышчэпленых і тых, хто не хварэў, працягнецца да канца лютага 2022 года. «Мы не спынім вірус, але зможам абараніць сябе. Мы павінны навучыцца жыць з ім», - дадаў Бабіш.

Так, скарыстацца шэрагам паслуг, наведаць рэстаран або масавыя мерапрыемствы ў Чэхіі змогуць толькі тыя, у каго ёсць сертыфікат аб пройдзенай вакцынацыі, або тыя, хто перахварэў за апошнія паўгода.

З 22 лістапада ўлады Славакіі таксама ўвялі лакдаўн. Так, непрышчэпленыя людзі цяпер не змогуць наведваць грамадскія месцы, акрамя базавых крам, сярод якіх прадуктовыя і аптэкі.

Раней прэм'ер-міністр краіны Эдуард Хегер казаў, што на такія меры ўлады пайшлі з-за рэзкага росту колькасці хворых і шпіталізацый. Абмежавальныя меры ў краіне будуць доўжыцца тры тыдні, удакладніў ён.

Раней пра лакдаўн для непрышчэпленых заявілі ў Аўстрыі, але з панядзелка там уводзіцца агульны лакдаўн, а таксама заяўлена пра агульную вакцынацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0