Пэн Шуай на працягу 30 хвілін размаўляла з прадстаўнікамі МАК, у тым ліку з кіраўніком арганізацыі Томасам Бахам. Яна «падзякавала МАК за тое, што непакояцца пра яе жыццё», - распавялі ў арганізацыі.

«Яна патлумачыла, што знаходзіцца ў бяспецы і здаровая, жыве ў сваім доме ў Пекіне, але хацела б, каб у гэты час паважалі яе асабістае жыццё. Таму цяпер яна аддае перавагу праводзіць час з сябрамі і сям'ёй», - сказана у заяве МАК.

Пэн Шуай перагаварыла з МАК на фоне росту клопату пра яе лёс.

Нягледзячы на тое, што 21 лістапада кітайскія журналісты паказалі свежае відэа з удзелам тэнісісткі, а ў сацсетках з'явіліся паведамленні ад яе імя, заставаліся асцярогі, што яна несвабодная і не можа дзейнічаць самастойна. Сама Пэн Шуай потым абвергла інфармацыю пра дамаганні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0