Скрыншот з відэа BBC

Скрыншот з відэа BBC

Яшчэ гадоў пяцьдзясят таму ў Гішпаніі была жывая цудоўная традыцыя — пасля працоўнага дня суседзі выносілі драўляныя крэслы на вуліцу, каб астудзіцца і каб нагаварыцца.

Сацыяльныя сеткі амаль цалкам знішчылі гэтую завядзёнку, а пандэмія ледзь не выкараніла яе дазвання.

Падчас пандэміі людзі востра адчулі, наколькі каштоўныя жывыя чалавечыя размовы.

«Пустыя вуліцы нараджалі пустату ўнутры», — тлумачыць адзін з жыхароў Альгару і расказвае, што гэта натхніла альгарцаў адрадзіць старую завядзёнку.

Гарадскі рамеснік, які спецыялізуецца на рамонце драўляных крэслаў, згадвае дзяцінства і тыя размовы на адкрытым паветры і паказвае крэсла, якому ўжо больш пяцідзесяці год. На ім сядзела маці майстра. Для яе ён і рамантуе крэсла.

«Спадзяюся, традыцыя адродзіцца і будзе такой жа моцнай, як і ў старыя часы, — кажа адна з альгарак, седзячы на такім старым драўляным крэсле перад сваім домам. — Мы, суседзі, добра ладзім адно з адным. Мы яшчэ ні разу не пабіліся».

Альгарцы лічаць, што прызнанне ЮНЕСКА не дазволіць сацыяльным сеткам знішчыць важную частку іх культуры.

Псіхолаг пра народную дэпрэсію: «На самай справе, у беларусаў ёсць шыкоўны патэнцыял, каб справіцца з праблемай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0