Фота: скрыншот з відэа

Маладых людзей завуць Аліна і Дзяніс, ім 17 і 18 гадоў. Яны з Капыля. Дзяўчына вучыцца ў мясцовым каледжы на швачку і цырульніцу, хлопец скончыў каледж па спецыяльнасці электразваршчыка.

@katepina25

Печи 20.11.2021. Предложение руки и сердце..хочувреки

♬ Я тебя не отдам - SEREBRO

Пара разам два гады. Пачалі сустракацца пасля дня нараджэння Аліны. Прапановы рукі ў вайсковай частцы дзяўчына абсалютна не чакала.

«Усе стаяць за агароджай, чакаюць пачатку прысягі. І тут падыходзіць лейтэнант і кажа: «Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?». Я спачатку не зразумела, што гэта пра мяне. І мне мама хлопца кажа:«Ідзі, гэта цябе клічуць».

Бачу, што выходзіць мой хлопец. Узяў за рукі і кажа: мы з табой вельмі даўно, шмат што перажылі разам. Дастае пярсцёнак, становіцца на калена і прапануе: ты выйдзеш за мяне? А ззаду яму падаюць кветкі», — апісвае Аліна.

Фота з сацсетак

На прапанову яна пагадзілася. Прызнаецца, што пра заручыны яны раней думалі, але тут спантанна атрымалася. Дзяніс наогул рамантык. Родныя, кажа Аліна, іх рашэнню вельмі рады.

Сюрпрыз хлопец пачаў рыхтаваць яшчэ на провадах. Кіраўніцтва часці адразу дало згоду. Служыць Дзянісу паўтара года. Пасля ён разглядае варыянт застацца на кантракт.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?