Міхаэль Лінхарт, EPA

«Мы хочам стабільную Беларусь, якая мае добрыя адносіны з Еўропай і Расіяй, таму што гэта важна для нашай бяспекі і стабільнасці Еўропы», — адзначыў Лінхарт.

Па словах міністра, Еўропа хоча бачыць Беларусь дэмакратычнай дзяржавай.

У сувязі з гэтым Лінхарт назваў неабходнай арганізацыю дыялогу паміж уладамі гэтай краіны і апазіцыяй для ўрэгулявання «тупіковай» унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Ён таксама лічыць Вену найлепшай пляцоўкай для вядзення такога дыялогу.