21 кастрычніка 2021 года, ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, на 68-м годзе жыцця памёр клірык Маладзечанскай епархіі Беларускага экзархата іерэй Мікалай Гарбачонак.

Гарбачонак быў настаяцелем Свята-Траецкага храма гарадскога пасёлка Крывічы Мядзельскага раёна.

26 кастрычніка ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, на 83-м годзе жыцця памёр клірык Навагрудскай епархіі Беларускага экзархата, протаіерэй Віктар Бакавец, настаяцель Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора Слоніма.

«Спаса-Праабражэнскі сабор у час вайны моцна пацярпеў, а ў 1963 годзе быў разбураны ўшчэнт: узарваны багаборцамі. Ад велічнага будынка застаўся толькі падмурак. Па благаславенні і пры дапамозе кіруючага архірэя, прыхаджан храма і неабыякавых людзей айцец Віктар шмат папрацаваў над яго аднаўленнем», — паведамляецца ў нататцы аб смерці святара.

І 30 кастрычніка памёр клірык Брэсцкай епархіі Беларускага экзархата пратаіерэй Міхаіл Канцэвіч, настаяцель прыхода храма святога апостала Іаана Багаслова ў вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёна. Канцэвічу было 65 гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?