У новым запісе гаворка ідзе аб разгоне пратэстаў у пачатку верасня 2020 года. Тады ў Мінск і іншыя вялікія гарады вярнуліся на вучобу студэнты, якія таксама актыўна ўдзельнічалі ў акцыях.

«Куды мы рухаемся?» — пытае голас, падобны да Казлова, у калегі з Мінска.

«Было пасяджэнне штаба нашага, нават дзяржаўны сакратар [быў], намеснікі, міністр. Вызначалі тактыку, стратэгію на выходныя. Ну, чакаем, што ізноў збяруцца», — адказвае голас, падобны да Падвойскага.

«Падпітваюць яшчэ?»

«Падпітваюць, бабкі яшчэ трошкі ёсць у іх. Але ўжо заканчваюцца».

«Тая моладзь, якая гуляе, прадажная, я так разумею?»

«Ну канечне. Іх некалькі месяцаў рыхтавалі, што яны выйдуць, пахуліганяць».

«Ва Украіне [рыхтавалі]?»

«Ва Украіне. І выкладчыкаў рыхтавалі».

«А сёння мы ўжо ведаем гэтых выкладчыкаў?»

«Часткова — так».

«Гэта ў інстытутах каардынатары…»

«Я табе больш скажу — прафесары».

«А матыў які, грошы?»

«Грошы. Можа, бачыў у інтэрнэце, мы сёння студэнтаў трошкі забіраем. *** (нецэнзурнае ў значэнні «парушальніца») адна, якая з матамі на камеру расказвае, як затрымлівалі студэнтаў. Гэта тая, якая адна з першых прарвала ланцуг у мяне на праспекце, калі студэнты хадзілі». 

«Хто такая?»

«*** (нецэнзурнае ў значэнні «дрэнная дзяўчына»), зараз займаемся». 

«Падрыхтаваныя ўсе».

«І тут яна плача — «забіраюць». Шкада, мне забаранілі атрымліваць табельную зброю». (Смяецца.)

«Будзеш страляць іх ужо?» (смяецца)

Далей суразмоўцы абмяркоўваюць сітуацыю ў Мінскай вобласці. Голас, падобны да Казлова, кажа, што актывізаваліся жыхары Новай Баравой. Адзначае, што адзін з калег ужо мае праблемы з сэрцам. Голас, падобны да Падвойскага, адказвае на гэта, што сам прымае медыкаменты, каб вытрымаць усё, што навалілася. Голас, падобны да Казлова, адказвае на гэта, маўляў, не ўяўляю, як ты ўвогуле ўсё гэта вытрымліваеш.

***

Ужо некалькі месяцаў хакеры сістэматычна публікуюць злівы перамоў, як сцвярджаецца, сілавікоў і іншых дзяржаўных дзеячаў. Таксама яны ўзламалі некалькі баз даных, у тым ліку з пашпартнымі звесткамі ўсіх грамадзян Беларусі. МУС ні разу не пракаментавала гэтую сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0