«Выклікае крайнюю занепакоенасць правакацыйная палітыка ЗША і Еўрасаюза, якая свядома ўмацоўвае ў Кіева пачуццё ўсёдазволенасці і беспакаранасці. Падобную сітуацыю мы назіралі ў Грузіі напярэдадні падзей 2008 года. Тады Міхаіл Саакашвілі «сарваўся з ланцуга» і спрабаваў знішчыць расійскіх міратворцаў і грамадзянскае насельніцтва Паўднёвай Асеціі. Яму гэта дорага абышлося», — заявіла ведамства.

Ведамства сцвярджае, што «агрэсіўная прапаганда» з боку ЗША стымулюе Кіеў да нарошчвання вайсковай групоўкі на Данбасе. Расійскае ведамства сцвярджае, што ўзброеныя сілы Украіны канцэнтруюць сілы ў памежных раёнах з Расіяй і Беларуссю.

Паведамленні аб тым, што Расія нарошчвае вайсковыя сілы на мяжы з Украінай, пачалі з'яўляцца ў СМІ ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, у прыватнасці, пра гэта пісалі The Washington Post і Politico.

Пазней Bloomberg і The New York Times са спасылкай на крыніцы напісалі, што ЕС атрымаў ад ЗША папярэджанне аб магчымым уварванні Расіі ва Украіну. На думку амерыканскіх разведчыкаў, імавернасць гэтага ўзрасце па меры наступлення халадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?