За 12 гадоў свайго існавання на старонках «Верасня» надрукавалі свае творы каля 700 аўтараў — паэтаў, празаікаў, драматургаў, публіцыстаў і крытыкаў, з іх — больш за 100 дэбютантаў.

Пачынаючы ад 14 нумара, акрамя літаратараў, «Верасень» стаў творчай пляцоўкай яшчэ й для маладых мастакоў.

«А колькі цікавых і змястоўных гутарак з пачаткоўцамі і знанымі творцамі з’явілася за гэты час на старонках выдання?! Мне хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто спрычыніўся да з’яўлення часопіса: найперш аўтарам, якія паверылі ў выданне і даверылі яму свае творы, а таксама вераснёўцам-мастакам — Юрыю Круглікаву, Дар’і Бунеевай і Валерыі Праславай, дзякуючы таленту якіх кожны нумар «Верасня» набыў сваё непаўторнае, асабістае аблічча. І, канечне, тым дабрадзеям, без якіх было б немагчымым існаванне часопіса…» — напісаў Эдуард Акулін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?