13 ліпеня ў будынку ковенскага гатэлю «Metropolis» адчыніўся музей эротыкі.

Сярод цікавых экспанатаў сэксуальныя манекены, эратычныя чорна‑белыя фотаздымкі голых жаўнераў, якія купаюцца ў рацэ (часоў сметонаўскай Літвы), набор «бабніка». У музеі ёсць пакой, дзе рэканструявана старажытная літоўская спальня, у аздабленні якой ёсць і эратычныя элементы.

Музей працуе з панядзелка па пятніцу з 10 да 19 гадзін, а ў суботу з 10 да 17‑й. Уваход — 10 літаў.

westki.info