«Оля выходзіць з галадоўкі. З'явіўся матрац і магчымасць спаць ноччу. Атрымалася перадаць лекі, перадачу і адправіць пасылку. Оля ўсім дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне», — напісала Вольга Ланеўская, дадаўшы, каб людзі пісалі Гарбуновай лісты, Яна знаходзіцца на Валадарскага.

Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. Яна адразу абвясціла галадоўку.

Вольга Гарбунова — былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія церпяць ад хатняга гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0