— Гэтая сітуацыя далёка не першая, — распавёў намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Андрэй Юрэвіч, які ўзначаліў пошукі. — Людзі на тым балоце часта збіраюць журавіны. Яны былі не мясцовыя. Выйшлі на чыгуначнай станцыі паблізу населенага пункта Раз'езд Фалічы, прайшлі ўздоўж дарогі каля аднаго кіламетра і збочылі ў лес. Набраўшы журавін, выйсці самастойна яны не змаглі: на балоце шмат дарожак і знайсці тую, па якой яны прыйшлі, ім не ўдалося. Звярнуліся па дапамогу ў МНС. Усе яны былі з зараджанымі мабільнымі тэлефонамі. Ратавальнікі падтрымлівалі з імі сувязь, у выніку знайшлі іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0