«Асобы, якія ў цяперашні час знаходзяцца на мяжы, з хадайніцтвам аб прадастаўленні статусу бежанца і аб прадастаўленні прытулку не звярталіся», - сказаў Аляксей Бягун.

Ён таксама паведаміў, што ўчора самалётам краіну пакінула 118 чалавек. Сёння яшчэ адна група мігрантаў пакіне Беларусь. Яны ўжо знаходзяцца ў мінскім аэрапорце, прайшлі ўсе мытныя і памежныя працэдуры. У мінулы чацвер рэйсам у Ірак вылецелі 374 чалавекі.

Раней казалася, што ў Беларусі знаходзяцца каля сямі тысяч мігрантаў, з іх у лагістычным лагеры каля Брузгоў 1800 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0