Артыкул у Крымінальным кодэксе з'явіўся 26 мая 2021 года. Адразу пасля ўнясенняў дадаткаў у кодэкс і распачалі крымінальную справу супраць гамельчука.

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына «са жніўня па студзень 2020 года сабраў з розных крыніц звесткі пра прыватнае жыццё 27 праваахоўнікаў Гомельскай вобласці і пераслаў іх нявызначанаму колу асобаў, што адмініструюць дэструктыўны Telegram-канал».

Паведамляецца, што абвінавачаны адпраўляў здымак супрацоўніка, пазначаў яго прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, нумары тэлефонаў і спасылкі на старонкі ў сацыяльных сетках. Часам паведамляў дату нараджэння, даныя пра асабісты транспарт і блізкіх сваякоў.

Пасля публікацый міліцыянерам паступіла мноства тэлефанаванняў і паведамленняў, у тым ліку з абразамі і пагрозамі.

Уладзімір Кашко раней працаваў тры месяцы міліцыянтам у Дэпартаменце аховы. Праз некалькі гадоў зноў вярнуўся на пасаду супрацоўніка патрульна-паставой службы, але праз чатыры гады яго звольнілі. З канца 2019 года ён не працаваў. 

Мужчына перапісваўся з адміністратарамі канала, перапіску выдаляў, аднак следству ўдалося яе аднавіць.

У выніку суддзя Андрэй Лагуновіч прысудзіў яго да трох месяцаў арышту. Таксама суд пастанавіў спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13 600 рублёў.