Палітвязнямі прызнаныя Ігар Грышчанкоў, якога асудзілі ў жніўні ў Баранавічах за каментарый пра Лукашэнку ў тэлеграм-чаце, Раман Смолькін, Раман Аніськоў, Васіль Глушакоў, Сяргей Батура, Мікалай Ганцаль (усіх асудзілі за абразу альбо Лукашэнкі, альбо прадстаўніка ўлады), Дзмітрый Шчурко, Наталля Падлеўская, Аляксей Забіран (іх затрымалі і таксама абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі альбо прадстаўніка ўлады), а таксама Уладзімір Далматовіч (яго ўзялі пад варту па абвінавачванні ў падпале дзяржаўнага сцяга).

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць іх, а таксама іншых палітвязняў і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?