Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1. арт. 342 КК) і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Паводле МУС, хлопцы бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года.

У чым канкрэтна суд вінаваціў юнакоў, праваабаронцам невядома, бо па хадайніцтве дзяржабвінавачання працэс зрабілі закрытым.

Суддзя Галіна Кніжонак пакарала Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнку пазбаўленнем волі на тэрмін у 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму, Кірыла Канапацкага пазбаўленнем волі на 3,5 года.

Таксама кожны з іх павінен выплаціць па 1 500 рублёў кампенсацыі пацярпеламу начальніку аддзела ДАІ Мазырскага РАУС Валянціну Піллеру.