Нагадаем, зарадкі ў нейрастымулятары заставалася на лічаныя дні, і калі яго не падзарадзіць, то гэта магло выклікаць пагрозу здароўю і жыццю Сяргея. Пра гэта «Свабодзе» расказала знаёмая Сяргея.

«Напярэдадні прайшла інфармацыя,што ў яго заканчваецца зарад нейрастымулятара. Хлопцы, якія сядзелі з ім, тэлефанавалі сваякам і знаёмым, прасілі перадаць, што ў яго заканчваецца зарадка і што яго не адпускаюць з ІЧУ.

Магчыма, паўплывала інфармацыя ў СМІ альбо ён сам неяк заяўляў, але ўчора яго прывезлі дадому, каб узяць неабходную прыладу. Якраз у гэты час дома была маці. Пагутарыць яму з мамай не далі, але зарадку ён гэтую забраў. Таму сёння, як мы думаем, ён ужо па-за зонай рызыкі».

Бабруйчаніна з хваробай Паркінсона і ўжыўленым нейрастымулятарам затрымалі на 10 сутак