Фота: pixabay.com

Нямеччына перажывае чацвёртую хвалю каранавіруса, колькасць выпадкаў захворвання расце штодня і многія шпіталі ўжо цалкам запоўненыя.

У Нямеччыне адзін з самых нізкіх адсоткаў вакцынаванасці насельніцтва ў Заходняй Еўропе — на сёння там прышчапіліся 68% жыхароў краіны.

Медыкі прадказваюць, што гэтая чацвёртая хваля каранавіруса будзе найгоршай.

За панядзелак у Нямеччыне было зарэгістравана 30 тысяч новых выпадкаў інфекцыі, што на сем тысяч больш, чым у той жа дзень тыдзень таму. Гэта адзін з самых высокіх рэйтынгаў у свеце.

Неўзабаве будуць ўведзеныя больш строгія правілы, паводле якіх невакцынаваным нельга будзе з’яўляцца ў грамадскіх месцах, а некаторыя славутыя нямецкія калядныя кірмашы ўжо скасаваныя.

Шпан супраць таго, каб вакцынацыя была абавязковай, але ён назваў прышчэпку «маральным абавязкам», паколькі ад узроўню вакцынаванасці залежыць здароўе іншых людзей.

«Свабода прадугледжвае адказнасць, і ў кожнага ёсць абавязак перад грамадствам — прышчапіцца», — сказаў ён.

Міністр таксама сказаў, што штам Дэльта настолькі высоказаразны, што «ўсе, хто не прышчапіўся, цягам наступных месяцаў заразяцца».

Да канца тыдня Еўрапейскі Саюз мусіць ухваліць вакцынацыю дзяцей ад 5 да 11 год.

З пачатку пандэміі ў Нямеччыне памерла больш за 99 тысяч чалавек.

Пяць з паловай мільёнаў немцаў перахварэлі на кавід.

У заможных краінах мяняюць разуменне таго, каго лічыць поўнасцю вакцынаваным. І гэта не падабаецца СААЗ

Жыцця без кавіду не будзе. З надыходам зімы ў ЗША чакаюць пік захворванняў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?