23 лістапада прайшоў суд па замене пакарання на больш строгае, паведамляюць праваабаронцы.

Як распавёў сам Юрый, у яго было некалькі парушэнняў. Адно з іх — гэта адхіленне ад маршруту (паехаў аўтобусам з працы, а не пайшоў пешшу). Яшчэ чатыры парушэнні за тое, што спаў у неналежны час у выхадныя дні. За апошнюю такую правіну яго накіроўвалі на пяць сутак у ШІЗА.

Сувязь з Юрыем пасля суда знікла, гэта можа значыць, што яго накіравалі ў гродзенскую турму.

Падтрымайце Юрыя па новым адрасе:

Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0