Памежны камітэт: Колькасць грузавікоў на выезд у ЕС працягвае расці
Дзяржаўны памежны камітэт адзначае, што за мінулыя суткі толькі тры з дзевяці сумежных пунктаў пропуску на мяжы з ЕС выканалі дамоўленасці па афармленні грузавога транспарту.
Фота ДПК
У паведамленні гаворыцца, што беларускі бок афармляе фуры без затрымак, пра што сведчыць адсутнасць чэргаў на ўезд у Беларусь.
ДПК дадае, што з 9 лістапада ў аднабаковым парадку польскі бок спыніў афармленне асоб і транспартных сродкаў у пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая», што на траціну знізіла грузапаток праз беларуска-польскую мяжу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ