fsweden.se

Швецыя — адзіная скандынаўская краіна, якая ніколі раней не выбірала жанчыну нацыянальным лідарам, піша Бі-бі-сі.

З 349 дэпутатаў рыксдага, шведскага парламента, 174 прагаласавалі супраць яе. Але акрамя 117 дэпутатаў, якія падтрымалі спадарыню Андэрсан, яшчэ 57 устрымаліся. Таму яе ўсё роўна абралі, паколькі, паводле шведскага заканадаўства, дастаткова, каб супраць не прагаласавала большасць.

Абранне Андэрсан адбылося пасля 11-гадзіннага пагаднення з апазіцыйнай левай партыяй у абмен на павышэнне пенсій для многіх шведаў.

Былая чэмпіёнка па плаванні сярод юніёраў з універсітэцкага горада Упсала, яна пачала сваю палітычную кар'еру ў 1996 годзе як палітычная дарадца прэм'ер-міністра Ханса Ёрана Персана.

За яе плячыма — ступень магістра эканомікі, пасада генеральнага дырэктара ў Шведскім дзяржаўным падатковым кіраванні, а з 2014 года — пасада міністра фінансаў Швецыі.

З самага пачатку новы прэм'ер сутыкнецца з няпростай сітуацыяй, бо апазіцыйныя правыя партыі кажуць, што яны не падтрымаюць урадавы праект бюджэту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?