Свет

Ноччу яны чуюць крыкі з лесу на невядомых мовах, брэх сабак і сігналізацыю. Як змянілася жыццё польскага памежжа

У польскай вёсцы Шудзялава, што за 8 км ад мяжы з Беларуссю, нехта носіць гарачую ежу салдатам і моліцца за іх штовечар, а нехта хавае мігрантаў у сваіх хлявах. Рызыкуючы. Пра ўвядзенне надзвычайнага стану ў памежнай зоне ім пастаянна нагадваюць з узмацняльнікаў гуку вайсковыя машыны, якія раз’язджаюць па вёсцы. Пра небяспеку, з якой сутыкаюцца мігранты, і пра рэакцыю палякаў у памежнай зоне расказвае WSJ.

Фота: Straz_Graniczna / Twitter

У лесе між хвоямі хаваюцца польскія салдаты, спрабуючы высачыць машыны, якія могуць вывозіць мігрантаў з лесу.

Над пушчай лётаюць верталёты і дроны, шукаючы дым ад раскладзеных мігрантамі вогнішчаў.

У самой пушчы мігранты сутыкаюцца з дзікамі ды драпежнымі жывёламі. Вада ў рэчцы ледзяная. Выпаў снег.

Сітуацыя з кожным днём становіцца ўсё больш нязноснай, і актывісты папярэджваюць пра магчымыя новыя смерці сярод тых, хто пераходзіць мяжу і хаваецца ў лесе.

Польскія гатэлі ля мяжы раней прымалі рэдкіх турыстаў і аматараў дзікай прыроды, але цяпер яны перапоўненыя — там жывуць супрацоўнікі іміграцыйных служб і салдаты антытэрарыстычных падраздзяленняў. 

Катажына Залеўска, прадстаўніца польскай мытні Падляшша, расказала, што «раней супрацоўнікі беларускіх і польскіх іміграцыйных служб маглі сплаўляцца разам на байдарках па рацэ і адпачываць на прывалах». Але цяпер, вядома, усё змянілася.

Польшча пачынае ўзводзіць сцяну вышынёй 5,5 метраў уздоўж мяжы з Беларуссю. 150 інжынераў з Брытаніі дапамогуць ўзвесці гэты плот, ён будзе абсталяваны камерамі назірання і датчыкамі, якія рэгіструюць рух ды рэагуюць на тэмпературу цела.

Фота: podlaska Policja / Twitter

Мэр Саколкі, мястэчка за 16 км ад мяжы з Беларуссю, Ева Кулікоўска расказвае пра рэальнасць, у якой апынуліся жыхары яе мястэчка: ноччу яны чуюць крыкі з лесу на невядомых мовах, брэх сабак і сігналізацыю, якая спрацоўвае ў машынах. Днём людзі нясуць цукеркі і яблыкі польскім салдатам, а таксама рыхтуюць вопратку і ежу мігрантам, якія часам з’яўляюцца на вуліцах мястэчка — знясіленыя і галодныя.

«Сярод гэтага ўсяго мы мусім усвядоміць, што там — людзі», — кажа мэр Саколкі пра мігрантаў.

На каталіцкіх могілках Саколкі на гэтым тыдні быў пахаваны яшчэ адзін мігрант — яго знайшлі мёртвым у лесе, з Бібліяй на грудзях.

Мусульманская грамада з суседніх Багонікаў пахавала ўжо чацвярых мігрантаў, якія загінулі пры пераходзе мяжы. У адной з магіл — неданошанае дзіця. У яго маці здарыўся выкідыш, калі яна спрабавала перавесці пяцярых сваіх дзяцей праз мяжу. Жанчына цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане ў лякарні Польшчы.

«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»

«Мы цяпер захраслі тут на ўсё жыццё». Курды, якія вярнуліся з Беларусі тыдзень таму, трапілі ў яшчэ большую нявыкрутку

Каментары

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу6

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

Новая эра пластычнай хірургіі: галівудскія зоркі заўважна змянілі выгляд5

У Беларусі прайшлі снегапады і завірухі ВІДЭА1

 «Дынама» нарэшце выйграла ў Лізе канферэнцый пасля чатырох паразаў запар ВІДЭА7

Кіраўнік праваслаўнага канала прагназуе вайну Расіі з Турцыяй за вызваленне Канстанцінопаля9

«Бяруць за шкірку і кажуць: «Пішы». Экс-палітзняволеная расказала, як прасіла памілавання і ўсё адно адседзела свой тэрмін

«Гомсельмаш» апублікаваў статыстыку па вытворчасці камбайнаў. Гэта зусім не тое, што чакалася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу6

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу

Галоўнае
Усе навіны →