Пасольства ЗША ў Нямеччыне

Пасольства ЗША ў Нямеччыне

У ЦРУ папярэдзілі Расію аб «наступствах», калі высветліцца, што яна датычная да загадкавых інцыдэнтаў з амерыканскімі дыпламатамі па ўсім свеце, звязаных з так званым «гаванскім сіндромам», паведамляе The Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак газеты, гаворка пра гэта ішла падчас візіту дырэктара ЦРУ Уільяма Бёрнса ў Маскву ў лістападзе, а таксама яго сустрэч з кіраўніцтвам ФСБ і СЗР. Бёрнс сказаў, што прычыненне амерыканскім служачым і членам іх сем'яў сур'ёзных пашкоджанняў мозгу выходзіць за рамкі дапушчальнага для «прафесійнай разведкі».

Газета піша, што папярэджанне Бёрнса не было прамым абвінавачваннем. Той факт, што дырэктар ЦРУ выкарыстаў слова «калі», кажа аб няздольнасці ўладаў дакладна вызначыць, хто стаіць за нападамі на дзяржслужачых ЗША. Тым не менш прамое папярэджанне Бёрнса сведчыць аб тым, што ў Вашынгтоне сур'ёзна падазраюць Маскву ў датычнасці.

Пра тое, што Расія можа быць датычная да нападаў на амерыканскіх дыпламатаў, Бёрнс казаў яшчэ ў ліпені. Аднак тады ён адмовіўся рабіць якія-небудзь высновы, удакладніўшы толькі, што гаворка ідзе пра «пару соцень» выпадкаў праяўлення «гаванскага сіндрому» з 2016 года.

У Маскве абверглі абвінавачванні.

Упершыню дзіўныя сімптомы супрацоўнікі дыпмісій ЗША, ЦРУ і вайскоўцы адчулі ў 2016 годзе на Кубе і ў 2017 годзе ў Кітаі.

Яны скардзіліся на галавакружэнне, шум у галаве, адчуванне вібрацыі, праблемы са зрокам. У Вашынгтоне сцвярджалі, што гэта можа прывесці да страты памяці і іншых праблем са здароўем. Пазней такія выпадкі адбываліся ў Аўстрыі, Нямеччыне, Сербіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0