Першапачаткова Банцар меў вызваліцца з «хіміі» ў лютым 2022 года. Калі б рашэнне аб пераводзе ў калонію ад 29 верасня засталося ў сіле, то ён бы скончыў адбываць пакаранне сёлета ў лістападзе. Аднак пасля новага суда 24 лістапада пакуль незразумела, калі ў палітвязня скончыцца тэрмін пакарання.

Першы такі суд адбыўся над Банцарам 29 верасня. Тады яму прызначылі 1 месяц і 25 дзён калоніі агульнага рэжыму да канца зняволення.

Аднак праз месяц пасля таго суда высветлілася, што судовыя дакументы аформілі няправільна, бо спаслаліся на артыкул 415 Крымінальнага кодэкса, які нядаўна выключылі з заканадаўства.

Падтрымайце палітвязня: ВУАТ №9, 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0