Цяпер замест года «хатняй хіміі» Наталлі прызначылі два гады рэальнай — абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Рашэнне па крымінальнай справе за «абразу прадстаўніка ўлады» (міліцыянта са Светлагорска Аляксандра Перавядзенцава) вынес 6 кастрычніка суддзя Віталь Каўбеня.

Справа тычылася каментарыя ў адным з тэлеграм-каналаў, які прызнаны экстрэмісцкім. Там увосень 2020 года Наталля пакінула каментарый пад здымкам міліцыянта са Светлагорска. Яна тлумачыла на судзе, што не ведала, што тэлеграм-канал з'яўляецца «дэструктыўным» ці экстрэмісцкім.

Пракуратура прасіла пакараць жыхарку Гомля 2 гадамі «хіміі». Пацярпелы міліцыянт ацаніў свае маральныя пакуты ў 3 тысячы рублёў. Суддзя зменшыў суму маральнай кампэнсацыі да 700 рублёў. Пасьля суда Натальля сплаціла гэтыя грошы пацярпеламу.

Тым не менш намесніца пракурора Гомеля Ірына Курбацкая палічыла, што пакаранне занадта мяккае і апратэставала рашэнне суда. Абласны суд пагадзіўся з пракуратурай. Цяпер Наталля мусіць ехаць на «хімію» на два гады.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?