37-гадовы электраманцёр захацеў скарыстацца сэкс-паслугамі і знайшоў аб’яву ў інтэрнэце. Кандыдатура, якая яму падалася прывабнай, па тэлефоне назвала толькі адрас дома і сказала, што сустрэне яго пасля таго, як кліент перавядзе грошы на картку. Калі мінчук ужо быў пад пад’ездам, яму прыйшлі ў паведамленні рэквізіты карткі, на якую той адправіў 85 рублёў.

Аднак жрыца кахання сказала, што мужчына няўважліва прачытаў аб’яву і трэба перавесці 500 рублёў перадаплаты, якая пасля вернецца. У мінчука было толькі 225 рублёў, якія ён таксама перавёў. Але да яго так ніхто і не выйшаў. Не атрымаўшы жаданага, электраманцёр звярнуўся ў міліцыю.

Пакуль аператыўнікі высветлілі толькі, што грошы пераводзіліся на картку расійскага банка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?