Як паведамляецца, прычынай трагедыі стаў выбух метану, выкліканы іскрай, і дынамічны ўдар, які траўмаваў гарнякоў.

Следчыя затрымалі 47-гадовага дырэктара шахты, яго 59-гадовага першага намесніка і 36-гадовага начальніка ўчастка, гаворыцца на сайце СК Расіі.

«Выяўлена, што затрыманыя дапусцілі парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў. У выніку адбылася газадынамічная з'ява. Пачалося задымленне вентыляцыйнага штрэка ўчастка №4, у выніку чаго рабочыя, якія знаходзіліся ў вырабатцы, задыхнуліся», — пазначана ў паведамленні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?