На таргах у Мінску 26 лістапада курсы даляра і еўра выраслі.
Даляр падаражэў амаль на дзве капейкі (+1,99) да 2,5593.
Амерыканская валюта расце з 10 лістапада, тады даляр пачынаў з 2,4350.
Еўра вырас на 2,75 капейкі да 2.8761. Два тыдні таму еўра каштаваў 2,8012 — гэта быў гадавы мінімум.
Расійскі рубель сёння знізіўся на 1,81 капейкі да 3,3862 беларускага за 100 адзінак.
У пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.