«У 7.20 здарылася аварыйнае адключэнне фідара 6 КВт на падстанцыі «Брэст-Заходняя» РУП «Брэстэнерга», у выніку якой без электрычнасці засталася частка жыхароў цэнтральнай часткі горада. Прычынай здарэння стала электрычнае пашкоджанне кабеля лініі 6 КВт» — напісаў Рагачук у тэлеграм-канале.

Дзякуючы аператыўным дзеянням дзвюх аднаўленчых брыгад брэсцкіх электрычных сетак, у 8.07 усе спажыўцы былі цалкам падключаныя, паведамляе мясцовае выданне «Зара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0