На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
25 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне аб выяўленні на смеццеперапрацоўчым заводзе, размешчаным на тэрыторыі Заводскага раёна сталіцы, цела немаўляці.
Высвятляюцца абставіны здарэння, у тым ліку і асоба маці, паведамляе СК.
Заведзеная крымінальная справа.
СК просіць усіх, хто валодае якімі-небудзь звесткамі аб здарэнні, звярнуцца па тэлефонах: (8017) 389-55-55, (8044) 500 31 11, 102 і (8017) 239-41-75.
На фота пялюшка, у якую была загорнутая нованароджаная дзяўчынка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ