Паводле версіі Следчага камітэта, са жніўня па верасень мінулага года Вячаслаў Сікора на сваіх старонках у сацсетках публікаваў відэаролікі, накіраваныя на распальванне варожасці.

У іх акцёр, паводле СК, абражаў Лукашэнку і сілавікоў, а таксама заклікаў да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і непадпарадкавання органам улады.

Магілёўскі акцёр і рэжысёр Вячаслаў Сікора скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, дзе ўзначальваў арганізацыю праўладнага саюза моладзі. Пазней ён працаваў у Польшчы на разборцы машын, у тэатрах Масквы, Мінска і Магілёва, на радыё, ствараў дакументальныя стужкі, працаваў дырэктарам Дома культуры Скідзельскага цукровага камбіната, педагогам дадатковай адукацыі ў Шчучыне, адкуль яго звольнілі напярэдадні выбараў, піша «Радыё Свабода».

У Шчучыне Вячаслаў разам з сябрам стварыў музей СССР, тэатральную і кінастудыю. Са спектаклямі ўдзельнічаў у розных фестывалях і быў іх лаўрэатам.

Вячаслаў Сікора ўдзельнічаў у паслявыбарных пратэстах і асуджаў гвалт сілавікоў. Праз пагрозу крымінальнага пераследу ён пакінуў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0