Кошт студзеньскіх ф'ючарсаў маркі Brent на Лонданскай біржы ICE Futures да 20:06 упаў на 10,4% да 73,6 даляра за бараль. Цэны на студзеньскія ф'ючарсы WTI ўпалі на 12,2% да 68,8 даляра за бараль.

Штам B.1.1.529 упершыню быў знойдзены на поўдні Афрыкі, а затым стаў распаўсюджвацца ў іншых краінах. 26 лістапада стала вядома аб першым выпадку заражэння ў Еўропе.

Многія еўрапейскія і азіяцкія краіны пачалі спыняць авіязносіны з краінамі Паўднёвай Афрыкі.

Новы штам з'яўляецца патэнцыйна больш заразным і ўстойлівым да вакцынацыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?