У той дзень п'яны муж пасварыўся з жонкай, схапіў яе за шыю рукамі і душыў не менш за 20 секунд. Затым штурхнуў на канапу, паклаў на твар падушку і душыў яшчэ каля 20 секунд. Пры гэтым ён пастаянна паўтараў: «Задушу! Калі будзеш крычаць, то задушу! Задушу так, што не падымешся», піша mlyn.by.

Пасля гэтага ён вырашыў пазбавіць жонку языка. Спачатку паабяцаў яго вырваць — схапіў пальцамі і цягнуў на працягу 10 секунд. Затым узяў жанчыну за падбародак, раскрыў ёй рот, уставіў у яго нажніцы і пагражаў адрэзаць язык.

Жанчына атрымала сінякі на шыі, шчацэ, плячы, колатую рану слізістай абалонкі шчакі і рваную рану слізістай абалонкі дна поласці рота. Па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, гэта цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі расстройства здароўя і страты працаздольнасці.

Жанчына звярнулася да суседзяў, каб выклікалі міліцыю.

Падчас суда мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся. Пры гэтым ён заявіў, што з жонкай ужо памірыўся і загладзіў прычыненую ёй шкоду.

Справа разглядалася па артыкуле 186 КК «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі меліся падставы баяцца яго ажыццяўлення».

Чыстасардэчнае раскаянне змякчыла адказнасць абвінавачанага. Стан алкагольнага ап'янення абцяжарыла віну.

У выніку суд прыгаварыў мужчыну да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — тры гады зняволення. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0