Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1671 хворы
За апошнія суткі колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі павялічылася на 1671 чалавека. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зафіксавалі 651 839 хворых, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Бальнічныя лісты пасля перанесенай інфекцыі закрылі 638 844 пацыенты, у тым ліку за апошнія суткі — 2191 жыхар краіны. За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў рэспубліцы налічваецца 5054 смяротныя выпадкі ў пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За суткі — 13.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ