Пры гэтым у арганізацыі падкрэслілі, што пакуль няма дастатковай колькасці даных, якія пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што новы штам каранавіруса «амікрон» небяспечнейшы за «дэльту». «Пакуль не ясна, ці з'яўляецца «амікрон» больш трансмісіўным — напрыклад, лягчэй перадаецца ад чалавека да чалавека — па параўнанні з іншымі варыянтамі, у тым ліку варыянтам «дэльта», — гаворыцца ў паведамленні.

У СААЗ адзначаюць, што колькасць людзей са станоўчым вынікам тэста на каранавірус у ПАР, дзе зафіксавалі ўспышку новага штама, павялічылася, аднак эпідэміялагічныя даследаванні працягваюцца, каб зразумець, звязана гэта з «амікронам», ці ж на гэта паўплывалі іншыя фактары.

Як заяўляюць спецыялісты СААЗ, пакуль таксама застаецца незразумелым, ці прыводзіць амікрон-штам да больш цяжкага цячэння хваробы ў параўнанні з іншымі мутацыямі інфекцыі, у тым ліку «дэльтай». «Паводле папярэдніх звестак, у Паўднёвай Афрыцы назіраецца рост колькасці шпіталізацый, але гэта можа быць звязана з павелічэннем агульнай колькасці інфікаваных людзей, а не з заражэннем менавіта штамам «амікрон»», — мяркуюць у арганізацыі.

Акрамя таго, як падкрэсліваюць у СААЗ, пакуль няма інфармацыі аб тым, што сімптомы, звязаныя з заражэннем «амікронам», адрозніваюцца ад сімптомаў пры заражэнні іншымі штамамі. «Для таго, каб зразумець ступень цяжкасці варыянта «амікрон», спатрэбіцца ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0