Фота: EPA

«Я адчуваю боль ад навін аб сітуацыі, у якой апынуліся многія з іх: тыя, хто загінуў у Ла-Маншы; тыя, хто знаходзіцца на беларускай мяжы, сярод якіх шмат дзяцей; тыя, хто тоне ў Міжземным моры. Столькі болю прыносяць думкі аб іх.

Тыя, каго рэпатрыявалі ў Паўночную Афрыку, каго захопліваюць гандляры людзьмі і ператвараюць іх у рабоў: прадаюць жанчын, катуюць мужчын… Тыя, хто нават на гэтым тыдні спрабаваў перасекчы Міжземнае мора ў пошуках зямлі дабрабыту, а знайшоў там магілу; і многіх іншых», — цытуе пантыфіка «Радыё Ватыкана».

Францішак запэўніў мігрантаў, «якія апынуліся ў гэтых крызісных сітуацыях», што моліцца за іх. «Ведайце, што я побач з вамі», — звярнуўся ён.

Папа падзякаваў як каталіцкім, так і іншым установам, асабліва мясцовым Caritas, і ўсім тым, хто імкнецца аблегчыць пакуты ўцекачоў.