Шон і Адам карыстаюцца новым дадаткам на тэлефоне. Скрыншот відэа ITV

Шон і Адам карыстаюцца новым дадаткам на тэлефоне. Скрыншот відэа ITV

Усё пачалося з таго, што Шона папрасілі стварыць гульню для школьнага праекта, але ён пайшоў далей і стварыў цэлы дадатак. Хлопцу хацелася дапамагчы чалавеку, якога ён так любіць.

«Калі б я не стварыў такі дадатак, дык не ведаю, ці хто-небудзь іншы калі дадумаўся да такога», — кажа Шон.

Вядома, што прыблізна 40% дзяцей з аўтызмам не гавораць, і могуць ніколі не загаварыць.

Бацька хлопчыкаў, Ліям Портэр, расказвае, што гэты дадатак дапамог малодшаму Адаму пачаць развівацца хутчэй. І Ліям спадзяецца, што з дапамогай праграмы многія іншыя дзеткі з аўтызмам змогуць навучыцца камунікаваць.

«Раней мы мусілі проста здагадвацца, чаго ён хоча — есці, сказаць, дзе баліць, папрасіцца ў туалет», — кажа Ліям.

Цяпер, карыстаючыся дадаткам Speak4me, Адам проста націскае на карцінку, якую асацыюе са сваім станам, а праграмка агучае яго жаданне. Напрыклад, калі націнуць на карцінку з ложкам, праграма скажа «Я хачу спаць».

Гэты дадатак адкрыў многія магчымасці для Адама, і ён цяпер просіць больш розных рэчаў ды развіваецца лепш. А яго старэйшы брат цешыцца і прызнаецца, што, зрабіўшы дадатак Speak4me, «адчувае сябе проста фантастычна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0