Здарэнне адбылося каля вёскі Канапельчыцы Талачынскага раёна (Віцебская вобласць).
20‑гадовы жыхар Талачына, кіруючы без пасведчання кіроўцы аўтамашынай «Альфа‑Рамэо», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся са службовай машынай ДАІ.
У выніку старшы інспектар і старшы інжынер Віцебскага ДАІ былі змешчаныя ў бальніцу, дзе апошні памёр.