Архіўнае фота
Сярэдняя тэмпература паветра будзе вышэйшай за кліматычную норму, якая складае ад мінус 2 градусаў на паўднёвым захадзе да мінус 5 на паўночным усходзе. У параўнанні з лістападам, у снежні тэмпература паніжаецца на 4-5 градусаў.
Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, месячная колькасць ападкаў чакаецца блізкая да кліматычнай нормы - 38-57 мм.
«Гэта значыць, што нас чакаюць ад 18 да 21 «мокрых» дзён.
Таксама ў снежні будзе ад 3 да 15 дзён з туманамі і галалёдамі, ад 2 да 5 дзён з завірухай. І, вядома, многіх хвалюе пытанне: а ці будзе снег. Тэрміны ўтварэння ўстойлівага снежнага покрыва моцна вагаюцца ад года да года.
Часцей за ўсё да канца снежня яго вышыня дасягае ў сярэднім 4-10 сантыметраў. Калі снежань выдаецца цёплым, то снег кладзецца толькі ў студзені. Аднак, паводле папярэдніх прагнозаў, з-за таго, што над тэрыторыяй краіны будуць часта праходзіць цыклоны, ёсць вялікая верагоднасць, што да канца снежня ўсталюецца ўстойлівы снежны кілім», - расказаў сіноптык.