БелТА

«Сабраліся мы сёння, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, звязаныя з нацыянальнай бяспекай нашай краіны. … Я хачу, каб прысутныя тут засвоілі адну рэч: аўтаномна, незалежна ад таго, што разгортваецца ў Чарнаморскім басейне, ад пытанняў, звязаных з Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі, разглядаць сітуацыю вакол Беларусі нельга. Мы звяно у гэтым агульным ланцугу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён закрануў і апошнія падзеі на мяжы, у прыватнасці, труп каля літоўскай мяжы 

«У гэтым міграцыйным крызісе мярзотнікі дайшлі да забойства людзей. Учора ноччу падкінулі труп на нашу мяжу, сёння ноччу яшчэ адзін труп знайшлі. Той жа почырк. У спальны мяшок зашпільваюць мёртвага ці, можа, амаль нежывога чалавека, выкідваюць на мяжу. Памежнікі знаходзяць — ужо нежывы. Учора знайшлі траіх чалавек, наколькі я інфармаваны, на хутары памежнікі. Калі знайшлі труп, убачылі тры мяхі яшчэ спальныя. Пачалі пошук», — распавёў ён.

Яму далажыў пра гэта старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. Мігрантаў знайшлі ў закінутай хате, і яны ўжо не маглі ісці. «Паўзлі. Некалькі соцень метраў прапаўзлі, знайшлі хату. Напэўна, ужо і мясцовыя жыхары дапамаглі — печку растапіць, — сказаў Лукашэнка. — Яшчэ адна ноч, і трэба было б ампутаваць ногі, калі б жывых знайшлі. Гэта на літоўскай мяжы».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?